Брэсцкая ДАІ і байкеры зладзілі аўтамотапрабег да дзяцей у Пружаны

Аўтамотапрабег на карысць дзяцей зладзілі разам з байкерамі брэсцкія аўтаінспектары. Пра гэта Еўрарадыё распавяла начальнік аддзела агітацыі і прапаганды Брэсцкай ДАІ Наталля Сахарчук: Сахарчук: "Быў праведзены аўтамотапрабег пад дэвізам “Разам за бяспечныя аўтадарогі для дзяцей”. Падчас яго мы калонай выязджалі ў горад Пружаны з наведваннем дзіцячага сацыяльнага прытулку. Праводзіліся разнастайныя конкурсы, віктарыны на веданне правілаў. Сябры “Беларускага клуба БМВ” (брэсцкае аддзяленне) прывезлі дзецям школьныя прыналежнасці, а байкеры з клуба “Гоўлдэн Уінг” - садавіну, сокі, печыва і сплодкія прысмакі".

Як кажа спн. Сахарчук, у адной з кавярняў дзецям арганізавалі салодкі стол, пасля чаго іх завезлі дахаты.