Брэсцкая міліцыя: у дзень ведаў фактаў продажу алкаголю школьнікам не было

Фактаў продажу алкаголю брэсцкім школьнікам у дзень ведаў не было выяўлена, паведаміў Еўрарадыё начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з насельніцтвам Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў Віктар Васілеўскі. 
Ён патлумачыў гэта шырокай інфармаванасцю насельніцтва пра міліцэйскую акцыю на 1 верасня. Разам з тым, спадар Васілеўскі адзначыў:

"Канешне, такія факты ёсць. Мы заклікаем насельніцтва інфармаваць пра іх міліцыю або нейкім іншым чынам спыняць гэта, калі спіртовыя напоі прадаюцца падлеткам у прысутнасці дарослых".

Дарэчы, за лета брэсцкія міліцыянеры склалі 42 пратаколы аб продажы спіртных напояў непаўналетнім, а за мінулы тыдзень толькі два.