Брэсцкіх “бацюшкаў” абавяжуць чытаць лекцыі па прафілактыцы пажараў
Брэсцкае ўпраўленне МНС і мясцовая епархія праваслаўнай царквы падпісалі дамову аб супрацоўніцтве. Eпіскап Брэсцкі i Кобрынскі Іаан згадаў запавет Адаму берагчы свой дом. Пра падпісаную дамову сказаў: “У нас даўно склаліся добрыя адносіны з кіраўніком МНС і ягонымі падначаленымі. Дамовай мы адно замацавалі за сабой абавязкі чытаць лекцыі, працаваць з асабовым складам, з людзьмі, якія наведваюць храмы, з падрастаючым пакаленнем, каб яны разумелі, што такое гуляць з запалкамі, кажучы вобразна, з бацькамі, каб яны разумелі, як небяспечна гэта бывае для ўсёй сям’і”.
Акрамя лекцый бацюшкі маюць “рэдагаваць брашуры, буклеты і ўлёткі”. Такі крок выкліканы трывожнай сітуацыяй у сферы надзвычайных сітуацый.
Кіраўнік абласной Управы МНС Канстанцін Шаршуновіч выказаў думку, што “знаходзячыся на службе ў храме, слухаючы словы пра бяспеку дома, чалавек будзе з большай адказнасцю ставіцца да гэтага. Такім чынам будзе дасягнуты станоўчы ўплыў на стан бяспекі жыцця ў вобласці”.
Нагадаем, што праваслаўная царква мае скарбонкі для збору сродкаў фактычна ў кожнай краме. Яна таксама заключае дамовы на супрацу з лякарнямі, школамі, вайсковымі часцямі. У 2003 годзе была заключаная Дамова аб супрацы паміж дзейнай уладай і праваслаўнай царквой, хаця паводле заканадаўства царква аддзеленая ад дзяржавы.