Брэсцкія міліцыянты "ўзялі" ў Мінску кватэру гандляроў наркотыкамі
Кватэру гандляроў наркотыкамі ўзялі ў Мінску брэсцкія мідліцыянты. Яны даўно распрацоўвалі гэты канал пастаўкі наркотыкаў. За некалькі дзён да затрымання міліцыянты пад выглядам кліентаў
дамовіліся купіць кілаграм амфетаміну, за які наркагандляры прасілі 15
тысяч долараў. Вось, што паведамляе карэспандэнт Аляксей Мурланаў:
“З Брэсту ў Мінск акрамя падстаўных пакупнікоў выехала група затрымання. Пасля таго, як здзелка была ажыццяўлена, міліцыянты затрымалі траіх маладых людзей, самаму малодшаму з якіх яшчэ не споўнілася 22 гады, дарэчы, студэнта першага курса сталічнага ВНУ.
Усяго ў памяшканнях кватэры па вуліцы Каліноўскага было знойдзена больш за кілаграм амфетаміна і столькі ж марыхуаны. Мінская міліцыя ўдзелу ў аперацыі брэсцкіх калегаў не брала, а была толькі “праінфармавана”.