Брэсцкія мытнікі знайшлі кантрабанду, якую везлі з Польшчы ў Казахстан
Кантрабанду выявілі брэсцкія мытнікі падчас дагляду 40-тоннага кантэйнера, які везлі з Польшчы на адрас жыхара Казахстана. Сярод іншага, былі знойдзеныя наборы посуду, будматэрыялы і вопратка. Як паведамляе БЕЛТА, паводле папярэдняй ацэнкі партыя з 5,5 тысяч найменняў тавару ацэненая на суму больш за 230 мільёнаў рублёў.