Брэсцкія сацыял-дэмакраты адзначылі Дзень горада разам з уладамі
Сёння ў Брэсце першы з чатырох дзён, адведзеных уладамі на святкаванне Дня горада. Афіцыйны Дзень горада звязаны з вызваленнем Брэста ад нямецкіх фашыстаў. Кіраўнік Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі патлумачыў Еўрарадыё. Ігар Маслоўскі: – Мы ўжо гадоў 10 адзначаем гэтае свята разам з уладамі. Лічу, што павінныя быць такія дні, святыя для ўсіх. Услед за кіраўнікамі вобласці і горада ўсклалі кветкі да манумента Пагранічнікам у скверы Свабоды. Падыйшоў да нас Міхаіл Куіш, член Савета Рэспублікі, дэпутат абласнога савета. Пацікавіўся справамі партыі. Парукаліся, пажадалі адзін аднаму плённай працы.