Брэсцкія сацыял-дэмакраты пачалі вылучэнне сваіх назіральнікаў

Брэсцкія сацыял-дэмакраты пачалі вылучэнне сваіх назіральнікаў на выбарах прэзідэнта, паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, 17 лістапада вылучаны першыя 18 назіральнікаў ад партыйнай структуры.

Усяго плануюць накіраваць ва ўчастковыя выбарчыя камісіі прыкладна 40 назіральнікаў, сказаў Маслоўскі. Практычна завершана праца па вызначэнні такіх кандыдатур. Большасць з іх маюць вопыт назірання за выбарамі ў Беларусі, частка — таксама ва Украіне, Швецыі, Польшчы і Германіі, падкрэсліў Маслоўскі.