Брэсцкія студэнткі пайшлі ў секс-бізнес, каб аплаціць навучанне
У Брэсце адкрылі "гарачую лінію" для жанчын секс-бізнэсу. Карэспандэнт Еўрарадыё патэлефанаваў туды і быў прыняты за сутэнёра.
Супрацоўніца лініі: "Жанчыны, якія працуюць у секс-бізнэсе, былі, ёсць і будуць. Як ім дапамагчы? Накіроўваем ананімна на абследаванне. Калі выявіцца, што яны хворыя, можам даць на лекі да 120 тысяч. Даем дыхлоргексаген, гэта патрэбна ім на трасу. Цяпер вось многа прэзерватываў. Зазвычай даем гель для змазкі альбо вільготную сурвэтку. А ў вас колькі дзяўчынак?"
Я сумеўся. Жанчына не стала пераймацца, сказала яшчэ, што яна псіхолаг і можа зняць дэпрэсію альбо параіць, аж да таго, калі кліенту трэба лепш сказаць “не”.
Псіхолаг патлумачыла, што гарачы тэлефон стаіць у офісе Клуба дзелавых жанчын.
Дырэктарка Клуба Ларыса Істомава: "Мы старажылы ў сацыяльных праектах, з ВІЧ-пазітыўнымі, прыкладам, працуем з 1998 г. Як грамадзкая арганізацыя, бярэм на сябе частку ношы дзяржавы. Галоўны наш гарачы тэлефон 8-801-201-5555 – дапамога жанчынам, якія знаходзяцца за мяжой і рызыкуюць патрапіць ў сэксуальнае рабства. З 2005 г. дапамаглі 220 жанчынам, вярнулі з-за мяжы летась 17 чалавек".
Ларыса Істомава сказала, што Клуб дзелавых жанчын атрымлівае сродкі на праграмы ад ААН і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі. З уладных структураў найбольш супрацы з міліцыяй. Але вось у працы з жанчынамі сэкс-бізнэсу націск кладзецца на ананімнасць, таму міліцыю без дайпатрэбы не прыцягваюць.
Ларыса Істомава: "Мы захоўваем ананімнасць. Як і ўсе людзі, яны заслугоўваюць даверу. Многія жанчыны проста мусілі ісці на трасу. Студэнткі вось пайшлі з-за высокіх коштаў платнага навучання".
Паводле Ларысы Істомавай, працуючы штодня ад 8-й да 20-й, яны атрымліваюць на гарачы тэлефон жаночага секс-бізнесу да 30 тэлефанаванняў на тыдзень.