Брэсцкія ўлады выдаткавалі 300 тысяч долараў на рамонт ганка ў мэрыі

Рэканструкцыя ганка Брэсцкага гарвыканкама абыдзецца гарадскому бюджэту амаль у 300 тысяч долараў. Столькі грошай выдаткавалі мясцовыя ўлады, перадае “Беларускі партызан”.
Як растлумачыў намеснік начальніка Ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Анатоль Купраш, ганак у некаторых месцах прасеў і нават стаў развальвацца.

Акрамя таго, на ім неабходна ўсталяваць падыходы для інвалідаў, каб яны маглі бесперашкодна трапіць да кіраўнікоў горада.

Знятая гранітная плітка па рашэнні гарвыканкама будзе адпраўлена на спецкамбінат рытуальна-пахавальнага профілю. Замест старой пліткі пакладуць новую з павышанай зносаўстойлівасцю.