Брэсцкія журналісты БАЖа парадуюць на Каляды дзяцей з прытулку
У Брэсце прайшоў апошні сёлета сход мясцовай філіі Беларускай Асацыяцыі журналістаў. Між іншага журналісты вырашылі наведаць на Каляды адзін з дзіцячых сацыяльных прытулкаў. Напалову склалі план: кніжкі як падарунак (каб не браць дазвол у санстанцыі на цацкі альбо рэчы), запісаць на дыктафон дзіцячыя галасы і даць малым пашчоўкаць на фотаапараце ды падараваць фотакарткі.
Куды паехаць, брэсцкія журналісты яшчэ канчаткова не вырашылі. Разглядаецца некалькі варыянтаў.
Куды паехаць, брэсцкія журналісты яшчэ канчаткова не вырашылі. Разглядаецца некалькі варыянтаў.