"Брэсцкія зубры" выйгралі кваліфікацыйны турнір Кубку Еўропы па бейсболе
Гэта найбуйнейшая перамога на міжнароднай арэне за ўсю гісторыю клуба.
Турнір праходзіў у Брэсце з 17 па 21 чэрвеня. У спартовым мерапрыемстве апроч брэстаўчан прынялі ўдзел клубы са Славакіі, Літвы, Польшчы і Аўстрыі.
У фінальнай гульні "Брэсцкія зубры" з лікам 9:3 абыгралі клуб "Метрастарс" з Вены.
Па выніках спаборніцтваў лепшым пітчарам быў прызнаны прадстаўнік "зуброў" Андрэй Лось, а MVP турніру — Аляксей Лукашэвіч.




