Брошку Элтана Джона выставяць на аўкцыёне
Брошка, якая некалі належыла сэру Элтану Джону, будзе выстаўленая на аўкцыён Бонэмс у Лондане.
Брошка ў выглядзе лацінскай літары J упрыгожаная россыпам дыяментаў і сапфіраў. Па адзнаках аўкцыённага дому, кошт створанага ў 1935 годзе ювелірнага шэдэўра можа скласці больш за 12 тысяч фунтаў стэрлінгаў (каля 21 тысячы долараў).
Каб пацвердзіць, што ўладальнікам упрыгожвання быў вядомы музыка, пакупніку будзе прадстаўленая фотакартка, на якой сэр Элтан Джон носіць брошку падчас здымкаў кліпу на песню I don't wanna go on with you like that, якая ўвайшла ў альбом 1988 году Reg Strikes Back.
Нагадаем, што 18 чэрвеня на аўкцыён Бонэмс былі выстаўленыя раялі знакамітага брытанскага музыкі сэра Элтана Джона. Інструмент 1971 года быў ацэнены ў 35-45 тыс. фунтаў стэрлінгаў (каля 70 - 90 тыс. долараў).
Фота: www.myeltonsite.co.uk