Будаўнічая фірма Жлобіна не даплаціла ў бюджэт больш за 140 мільёнаў
Падатковая інспекцыя і Дзяржкантроль праверылі будаўнічую фірму Жлобіна. Высветлілася, што яна не заплаціла ў Бюджэт больш за 140 мільёнаў рублёў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. На справе аказалася, што адзін і той жа чалавек быў і заснавальнікам фірмы, і дырэктарам, і бухгалтарам, і рабочым. Афіцыйныя дырэктар дакументы толькі падпісваў, не ўнікаючы ў сутнасць. Выявілася, што за год фірма выканала будаўнічыя працы на суму ў паўтара мільярда рублёў. Сярод заказчыкаў былі пераважна дзяржпрадпрыемствы Гомеля і Мінску.