А. Бухвостаў: Назіранне арганізаванае ў акругах, дзе ёсць нашыя кандыдаты

Сябра прэзідыюму Аб'яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандр Бухвостаў сёння пракаментаваў сітуацыю з назіраннем на выбарах.
А. Бухвостаў: "У нас з 110 акруг 70 акруг, дзе ёсць нашыя кандыдаты ад АДС і яны працягваюць весці барацьбу, ужо выйшлі на фінішную прамую. І сёння там ва ўсіх акругах, улічваючы нашыя магчымасці, будзе арганізаванае назіранне".

Паводле словаў Бухвостава, агулам было падрыхтавана 2400 назіральнікаў АДС. Усе яны атрымалі спецыяльныя рэкамендацыйныя брашуры.

Віталь Малькевіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі