Бусла, які зімаваў у кватэры случанкі, выпусцілі на волю (фота)

Бусла, які не здолеў адляцець у вырай і перазімаваў у звычайнай "хрушчоўцы" ў Слуцку, выпусцілі на волю.


У лістападзе 2009 года бусел, які з невядомых прычынаў не адляцеў у вырай, ледзь не памёр ад маразоў. Аднак некалькі случакоў здолелі адагрэць яго. Птушка перазімавала ў кватэры случанкі Таццяны Якімавай на вуліцы 8 Сакавіка.





Бусла выпусцілі побач з тым самым месцам, дзе 4 месяцы таму яго, знясіленага, выратавалі людзі. За зіму птушка прыкметна вырасла, паведамляе газета "Інфа-Кур'ер".



Гэты бусел — ужо трэцяя птушка, якую выратавала Таццяна Якімава. Случанка ўдзельнічае ў працы грамадскага аб'яднання "Ахова птушак Бацькаўчшыны" і супрацоўнічае са Слуцкім экалога-біялагічным цэнтрам навучэнцаў.