Бяздомныя сабакі і кошкі знойдуць прытулак у Віцебску

Для абсталявання будынка пад прытулак спатрэбіцца 5 млрд рублёў, палову з якіх ужо выдзяліў спонсар.

Паводле праекту тут будзе прыёмнае і адміністрацыйна-гаспадарчае аддзяленні, ветэрынарная лякарня і вальеры на 180 сабак і катоў. Кінутым жывёлам будуць аказваць хуткую ветэрынарную дапамогу. Тут жа іх будуць стэрылізаваць, паведамляе БЕЛТА.

Першыя вальеры плануецца падрыхтаваць ужо ў красавіку.