Былая пензенская затворніца: "Канца свету сёлета не будзе”
Адна з былых пензенскіх затворніц Валянціна Панядзельнік заявіла Еўрарадыё, што канца свету не будзе.
Такую думку жанчына выказала нашаму карэспандэнту, калі той прыехаў у вёску Мацясы Жабінкоўскага раёна, каб даведацца, як дэпартаваная з Пензенскага раёна сям'я перажыла зіму.
Нагадаем, Валянціна Панядзельнік разам з трыма дзецьмі была дэпартаваная з вёскі Паганаўкі на Пензеншчыне, дзе яны разам з іншымі паслядоўнікамі Пятра Кузняцова чакалі запланаваны на травень канец свету. Сям'я не ўжывае прадукты з крамаў, не мае пашпартоў, дзеці Валянціны не ходзяць у школу.
Вось што паведамляе наш карэспандэнт Аляксей Мурланаў:
“За некалькі месяцаў у Мацясах жанчына змяніла кропку гледжання на магчымы канец света. Цяпер яна мяркуе, што наступіць не канец света, а канец міра, а гэта значыць, што людзі застануцца жыць, як жылі, аднак “зачарсцвее іх душа, і ніхто болей не будзе іх прабачаць”.
Усю зіму Валянціна Панядзельнік карміла сваіх дзяцей зробленымі яшчэ год таму прыпасамі, усе яны здаровыя і добра выглядаюць. Па-ранейшаму жанчына адмаўляецца адпускаць дзяцей у школу і ўладкоўвацца на працу. Таксама Валянціна Панядзельнік нічога не ведае аб тым, што адбываецца ў свеце, а навіны атрымоўвае ў пераказе суседкі, з якой размаўляе праз плот.