Былога бабруйскага чыноўніка падазраюць у стварэнні злачыннай арганізацыі
У стварэнні злачыннай арганізацыі і махлярстве падазраецца былы намеснік старшыні Бабруйскага гарвыканкама. У адносінах да яго распачатыя 10 крымінальных справаў, аднак затрымаць мужчыну пакуль няўдалося..
Як паведамляе БЕЛТА, былы чыноўнік падазраецца ў тым, што з 2004-га да 2008 года стварыў і ачоліў злачынную арганізацыю, якая займалася крадзяжом грашовых сродкаў бабруйскага прадпрыемства "Камбінат жалезабетонных вырабаў" (агулам было скрадзена больш за 270 тысяч долараў), а ад грамадзян атрымаў 711 тысяч долараў.