Былы галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка ўзначаліў расійскі клуб "Сібір"

44-гадовы беларускі футбольны трэнер Ігар Крывушэнка ўзначаліў клуб расійскай першай лігі "Сібір" (Новасібірск). Кантракт падпісаны на адзін год з магчымасцю падаўжэння яшчэ на год. За сваю спартовую кар'еру Крывушэнка выступаў за мінскае "Дынама" (1980-84), гродзенскі "Хімік" (1985-87), фрунзенскую "Алгу" (1988), акцюбінскі "Акцюбінец" (1989), алданскі "Металург" (1990-93), якуцкае "Дынама" (1994-95, гуляючы трэнер), "Селенгу" з Улан-Удэ (1996), магілёўскае "Тарпеда-Кадзіна" (1997).

Як трэнер ён узначальваў "Тарпеда-Кадзіна" (1998), фарм-клуб "Змена-БАТЭ" (1999-2000). З 2001 па 2004 гады трэніраваў дублюючы склад БАТЭ. З 2005 па 2007 год быў галоўным трэнерам БАТЭ, які двойчы (у 2006 і 2007 гадах) прывёў клуб да чэмпіёнскага звання. З лістапада 2007 па верасень 2008 г. быў галоўным трэнерам мінскага "Дынама".

БелаПАН