Былы кіраўнік мінскага спецназу ўзначаліў ахову бізнесмена Юрыя Чыжа

Былы камандзір мінскага палка міліцыі спецыяльнага прызначэння палкоўнік Юрый Падабед узначаліў Службу бяспекі вядомага беларускага бізнесмена Юрыя Чыжа.
Пра гэта ён распавёў у інтэрв’ю выданню “Тут і цяпер”. Палкоўнік адказвае як за самога бізнесмена, так і за ахову аб’ектаў: будаўнічых, гандлёвых, офісных.

“У маім жыцці зараз усё добра. Займаюся сям’ёй, выхоўваем разам з жонкай дачку. Нашай прынцэсе пайшоў ужо чацвёрты годзік. Так што на жыццё-быццё не скарджуся”, — распавёў Падабед.