Былы кіраўнік раённай адміністрацыі сядзе на 8 год за “букет” злачынстваў

Сёння суд Мінскай вобласці вынес вырак былому кіраўніку адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Мінска Міхаілу Цыгану, паведамляе БелаПАН. Ён пазбаўлены волі на 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Былога чыноўніка вінавацілі ў неаднаразовым атрыманні хабару. Ён браў грошы, матэрыяльныя каштоўнасці, а таксама яму аказвалі паслугі маёмаснага характару. Міхаіла Цыгана прызналі вінаватым і ў шэрагу іншых злачынстваў, акрамя хабару. У тым ліку ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў і захаванні агнястрэльнай зброі.