Былыя палітвязні называюць амаральнай замену Казуліна на Ляўковіча
Амаральным назвала рашэнне пазачарговага з'езда Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) група беларускіх палітыкаў і грамадскіх дзеячоў. Нагадаем, на ім замест Аляксандра Казуліна, які знаходзіцца ў
зняволенні, на пасаду кіраўніка партыі быў абраны Анатоль Ляўковіч, які
дагэтуль выконваў абавязкі старшыні.
Пад распаўсюджанай з гэтай нагоды заявай подпісы паставілі Мікалай Аўтуховіч, Зміцер Дашкевіч, Цімафей Дранчук, Зміцер Каспяровіч, Юрый Лявонаў, Міхаіл Марыніч, Мікалай Маркевіч, Павел Севярынец, Сяргей Скрабец, Мікалай Статкевіч і Артур Фінькевіч - былыя палітзняволеныя.
"Мы выказваем рашучы пратэст дзеянням Анатоля Ляўковіча і яго каманды, якія па-здрадніцку адсунулі ад кіраўніцтва партыяй палітзняволенага Аляксандра Казуліна і ўсіх яго калегаў, якія яго падтрымлівалі і актыўна праводзілі кампанію "Свабоду Казуліну!", - заявіў у інтэрв'ю БелаПАН Цімафей Дранчук.
Ён выказаў меркаванне пра магчымую дамоўленасць "каманды Ляўковіча з дыктатарскім рэжымам", у выніку чаго новы старшыня можа стаць дэпутатам-"псеўдадэмакратам" у Палаце прадстаўнікоў.
Былыя палітзняволеныя выказалі салідарнасць і словы падтрымкі Казуліну і заявілі пра адмову супрацоўнічаць з Анатолем Ляўковічам і яго прыхільнікамі.
У сваю чаргу Ляўковіч назваў рашэнне з'езда "найбольш адэкватным", бо, на яго думку, з турмы фізічна немагчыма кіраваць партыяй.