Бюджэт Беларусі на наступны год зменшыўся на 2 трыльёны рублёў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў за 25 хвілін пазачарговай сесіі паспелі разгледзець тры найважнейшыя фінансава-эканамічныя пытанні, якія вызначаюць развіццё краіны на наступны год. У другім чытанні былі ўхваленыя змены ў Падатковы кодэкс і прыняты Бюджэтны кодэкс. Таксама дэпутаты ўхвалілі новы бюджэт. Чакаецца, што даходы ў наступным годзе складуць 33 трыльёны 611 мільярдаў рублёў. Гэта амаль на 2 трыльёны менш, чым сёлета. А вось выдаткі наадварот вырастуць амаль на 1,5 трыльёна і складуць 39,6 трыльёна рублёў.