Цацкі зніклай англійскай дзяўчынкі падораць беларускім сіротам
Каля 2000 цацак, пакінутых дабразычліўцамі для маленькай англічанкі, якая знікла ў Партугаліі, адправяць у Беларусь. Усё лета да дома, дзе жыла Мадлен, сотні людзей прыносілі цацкі. Цяпер цётка дзяўчынкі Жанет Кенэдзі і яе суседзі пакуюць падарункі ў скрынкі з-пад абутку, куды прыляпляюць фота зніклай дзяўчынкі, паведамляе Liverpool ECHO.
Нагадаем, чатырохгадовая Мадлен знікла 4 траўня ў партугальскім горадзе Прая-дэ-Луж, дзе адпачывала разам з бацькамі.
Пошукі пакуль не прынеслі станоўчых вынікаў. Больш за тое, пад падазрэнне трапілі бацькі дзяўчынкі.