Царкву "Новае жыццё" вінавацяць у знішчэнні больш як 3000 кв.м урадлівай зямлі
Пра гэта БелаПАН паведаміў юрыст пратэстанцкай абшчыны Сяргей Луканін. Па яго словах, абвінавачанне прапісанае ў акце абследавання тэрыторыі царквы, які быў уручаны вернікам 9 чэрвеня. У дакумент, падпісаны 10 чыноўнікамі, уключаныя дарога, якая вядзе да храма, стаянка для аўтамабіляў і траўнік за будынкам царквы. Як кажа юрыст, чыноўнікі ніяк не рэагавалі на довады, што аўтастаянка і пад'язная дарога існавалі на гэтым месцы задоўга да набыцця абшчынай будынка.
Па словах Луканіна, па дарозе ажыццяўляўся пад'езд да будынка, а аўтастаянка была заасфальтаваная некалькі дзесяцігоддзяў таму, пра што сведчаць захаваныя фрагменты асфальта. Аднак чыноўнікі заяўляюць, што ў абшчыны няма дазволу на будаўніцтва дарогі і аўтастаянкі, а таксама на разбіўку траўніка для дзіцячай пляцоўкі.
Нагадаем, што з 12 траўня ў Гаспадарчым судзе Мінску разглядаецца пазоў сталічнага прыродаахоўнага ведамства супраць "Новага жыцця". Чыноўнікі патрабуюць каля 250 млн рублёў за забруджванне тэрыторыі царквы нафтапрадуктамі.