Ценявы бізнэс прынёс сваякам больш за 200 тысяч долараў

600 мільёнаў рублёў альбо больш за 200 тысяч долараў зарабіў бацька з двума сынамі на нелегальным гандлі амерыканскімі аўтамабілямі.
"Тавар на колах" яны афармлялі за невялікі ганарар на падстаўных уладальнікаў. Далей аўтамабіль ішоў па маршруце "Аўтарынак — пакупнік". Новых гаспадароў "бізнэсмены" шукалі праз газету і інтэрнэт. 33 пакупнікі ўжо пацвердзілі факт здзелкі, а паводле дакументаў, праз мытню прайшлі 59 аўтамабіляў "сямейнага падраду".

Як паведамляе тэлеканал СТВ, незаконныя дылеры затрыманыя, распачатая крымінальная справа.