Чачэнцы перапраўлялі нелегалаў з Беларусі ў ЕС, у лясах затрыманыя 30 чалавек
Буйны канал нелегальнай міграцыі ў Еўрасаюз перакрыты на беларуска-літоўскай мяжы. Пры спробе незаконнага пераходу беларускімі памежнікамі затрыманыя 24 чалавекі: па 12 грамадзян Вьетнама і Пакістана.
Паведамляецца, што затрыманыя і 6 чачэнцаў, якія арганізавалі гэты канал і забяспечвалі нелегальную пераправу ў ЕС.
Вьетнамцаў і пакістанцаў прывезлі ў Мінск з Масквы на цягніку. Пасля на пяці таксоўках іх даставілі ў Гродна, адкуль нелегалы і мусілі зрабіць пераход у Літву, а адтуль - у Польшчу.
Падчас затрымання супраціў памежнікам не аказваўся. Аднак вьетнамцы і пакістанцы разбегліся па лясах і пэўны час іх давялося збіраць, інфармуе "Інтэрфакс".