Чацвёра ўдзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў асуджаныя на 15 сутак арышту

На 15 сутак адміністрацыйнага арышту асуджаныя чацвёра ўдзельнікаў учорашняй акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску. Такія рашэнні прыняў суд Маскоўскага раёна сталіцы ў адносінах Уладзіміра Шылы, Аляксандра Сцепаненкі, Рамана Багдановіча і Аляксандра Лындова.
Іх абвінілі ва “ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве”. Акрамя таго, Шыла аштрафаваны на 1 мільён 750 тысяч рублёў, паведамляе "Хартыя-97".

Сёння ў Маскоўскім судзе таксама судзяць яшчэ 12 чалавек, сярод іх два Анатоля – Шумчанка і Лябедзька. Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі даў адвод суддзі, сказаўшы, што ў Беларусі не існуе незалежнай судовай сістэмы, інфармуе Радыё Свабода.