Чак Паланік збіраецца напісаць працяг культавага “Байцоўскага клуба”
Аб гэтым амерыканскі пісьменнік паведаміў свету ў мінулую пятніцу на выставе Comic-Con.
Ужо ў панядзелак увечары Паланік пацвердзіў свае планы, апублікаваўшы паведамленне на сваім сайце, а таксама ў сетцы мікраблогаў Twitter. Ён сцвярджае, што працяг культавага рамана будзе выкананы ў выглядзе серыі коміксаў. У ім Паланік раскажа пра падзеі, якія адбываюцца з героямі “Байцоўскага клуба” Джэкам, яго альтэр-эга Тайлерам Дзёрдэнам, а таксама Марлай праз дзесяць гадоў пасля апісанай у арыгінальным рамане гісторыі.
У працягу рамана Джэк і Марла жывуць сумным жыццём гарадскога сярэдняга класа. Нечакана ў іх лёс зноў ўмешваецца бунтар Тайлер Дзёрден, які выкрадае сына Джэка і Марлы, тым самым у чарговы раз ўкінуўшы іх жыццё ў хаас.