Чалавек, які зрабіў з Ісуса Хрыста рокера, бярэцца за “Майстра і Маргарыту"
Брытанскаму
кампазітару Эндрю Ллойду Вэберу спатрэбіцца паўтары
гады, каб напісаць мюзікл па матывах раману Міхаіла Булгакава "Майстар і
Маргарыта".
Па словах Вэбера,
ён пачне напісанне, як толькі будуць вырашаныя ўсе пытанні з аўтарскімі
правамі. Упершыню пра планы кампазітара стала вядома ў жніўні 2006 году, калі
ён заявіў, што напісанне і пастаноўка мюзікла па гэтыму творы будзе самым
амбіцыёзным праектам у яго кар’еры.
Вэбер плануе захаваць усе асноўныя сюжэтныя лініі раману, але раскажа
Булгакаўскую гісторыю больш кампактна, а таксама адаптуе матэрыял да
патрабавання мюзікла. Напрыклад Вэбер збіраецца пазнаёміць Майстра і Маргарыту
ў самым пачатку мюзікла.
Кампазітар адзначыў, што ён захавае ў якасці адной з ключавых сцэнаў бал у
Воланда, а таксама адлюструе гісторыю Іешуа. Нагадаю, Эндрю Ллойд Вэбер
праславіўся такімі мюзікламі, як "Кошкі" і "Прывід оперы".
А сусветную вядомасць яму прынесла музыка да рок-оперы
"Ісус Хрыстос - суперзорка".