Чалы: На санкцыі ЗША да банкаў іранскага паходжання можна не зважаць
Два беларускія банкі ― “Онэрбанк” і “Банк Торговый капитал” ― трапілі пад санкцыі Мінфіна ЗША як кампаніі з доляй іранскага капіталу. Ці мусіць Беларусь абмежаваць працу гэтых банкаў, каб захаваць добрыя стасункі з адміністрацыяй Барака Абамы? Не, мяркуе аналітык Сяргей Чалы. Чалы: “Калі б ЗША гэтага хацелі, яны б для тых краінаў, якія паспрабавалі б прыцягнуць на свой бок, як мінімум выклалі нейкую аргументацыю. А замест гэтага там нічога няма акрамя забароны. Проста спіс пашырылі: раней было 17 кампаній, а цяпер дадалі яшчэ 21”.
На думку эксперта, санкцыі ЗША маюць вельмі агульныя падставы і наўрад ці заснаваныя на канкрэтных прэтэнзіях да беларускіх банкаў:
Чалы: “Калі прыгадваць ранейшыя санкцыі такога кшталту (а нешта падобнае было гадоў з 10 таму, калі амерыканцы чапляліся да супрацоўніцтва нашых кампаній, банкаў з іракскімі) ― збольшага там былі сумнеўныя рэчы. Якасць амерыканскай разведкі не вельмі высокая. І, верагодна, санкцыя гэтыя ― шырокія граблі, заснаваныя на дапушчэннях: што зачапілі, тое зачапілі... Магчыма, яны падазраюць нейкія здзелкі па перадачы тэхналогіяў двайнога прызначэння ці гандаль чым-небудзь накшталт колавых цягачоў... Але гэта наўрад ці”.
Пра тое, што амерыканцы не лічаць беларускія банкі вялікімі ворагамі сведчыць хаця б той факт, што ў назве аднаго з іх Мінфін ЗША дапусціў памылку, назваўшы яго “Torgonov” замест "Торговый капитал", мяркуе эксперт.