Чарнагорыя не ўвядзе візы для беларусаў, але ездзіць туды стане цяжэй
Чарнагорыя захавае бязвізавы рэжым з Беларуссю. Нагадаем, у сувязі з абавязкамі балканскай краіны перад Еўрасаюзам візы для беларусаў планавалася ўвесці яшчэ напрыканцы сакавіка гэтага года. Потым па прапанове нашага боку гэта рашэнне адклалі да 1 кастрычніка. Тым часам Беларусь і Чарнагорыя падрыхтавалі новае пагадненне. Паводле яго, візы нам не спатрэбяцца. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў беларускім консульстве ў Сербіі.
Супрацоўнік консульства: “Тое пагадненне, якое ўжо падрыхтавана па выніках беларуска-чарнагорскіх консульскіх нарадаў, дазваляе нам казаць аб тым, што рэжым паездак грамадзян будзе максімальна ліберальны”.
Аднак беларусаў чакаюць і пэўныя новаўвядзенні. Чарнагорскім памежным службам трэба будзе пацвердзіць мэту свайго прыезду. Пацвярджэннем можа быць запрашэнне, турыстычны ваўчар або забраніраваны гатэль. Больш падрабязнасцяў стане вядома пасля падпісання афіцыйнага пагаднення.