Час асвятлення фасадаў будынкаў у Мінску скарацілі на гадзіну
Беларускія гарады пераводзяць на антыкрызіснае начное асвятленне
Першымі паспрабавалі эканоміць віцебскія ўлады, аднак хутка ад гэтай ідэі адмовіліся — атрымалі шмат скаргаў ад віцяблян. Тады эканоміць вырашылі цывілізавана. Але высветлілася, што гэта каштуе вялікіх грошай. Прадпрыемства "Гарсвятло" мяняе лямпачкі ў вулічных ліхтарах на энергазберагаючыя.
У мінулым годзе замянілі 1600 лямпачак, на гэты запланавана 1300, калі грошай хопіць. Сучасныя натрыевыя лямпачкі, як кажуць у “Гарсвятле”, бяруць у паўтары-два разы менш энергіі, а свецяць гэтак жа. Агульная колькасць ліхтароў на вуліцах горада — каля 20 тысяч. Вось і лічыце....
Каля 6 мільярдаў рублёў пацягне другая ідэя: аўтаматычная сістэма вонкавага асвятлення, якое дазваляе у залежнасці ад інтэнсіўнасці аўтамабільнага ды пешаходнага руху кантраляваць узровень асвятлення на вуліцах Віцебку. Кажуць, што выдаткі на яе акупяцца цягам 3-4 гадоў, а потым ўжо пачнецца ўласна эканомія.
У Мінску час архітэктурнага асвятлення фасадаў, па словах галоўнага інжынера прадпрыемства "Мінскгарсвятло" Антона Яцуковіча, скарацілі на гадзіну:
"Святло на вуліцах Мінска гарыць усю ноч. Мы змянілі рэжым архітэктурнага асвятлення фасадаў — раней было да 24-х гадзін, зараз на гадзіну скарацілі. Гэта дае не вельмі вялікую эканомію электраэнергіі, калі лічыць у агульнагарадскіх маштабах. Але ці ёсць сэнс фасады асвятляць, калі народу ўжо на вуліцы практычна няма? Таксама мы па спісе адключаем пасля 24 гадзін 2/3 асвятлення некаторых сквераў, дзе народ уначы не гуляе".
На Мастоўшчыне адразу каля 150 вёсак засталіся без асвятлення. Выключэнне — некалькі вёсак, праз якія праходзяць аўтамабільныя трасы. Гэтак адбываецца па ўсёй краіне.
У Оршы асьвятляецца толькі цэнтр горада. Пры гэтым ніякай пастановы пра эканомію электраэнергіі не было. Горад проста застаецца моцна занядбаным нават пасля “Дажынак”.
Бабруйчан "выручаюць" неонавыя шыльды начных клубаў, гульнёвых залаў, рэстаранаў, "начнікоў", але іх мала. Якасна асветлены толькі цэнтр горада, плошча Леніна, тратуарная дарожка да Лядовага, Мінская вуліца.
Апоўначы цемра паглынае пінскія вуліцы і двары. Работнік гарадской камунальнай службы тлумачаць, што асвятленне на вуліцах выключаюць адмысловыя таймеры.
Фота — bymedia.net