Часцей за іншых на працу спазняюцца чыноўнікі мінскіх райвыканкамаў і МЗС
Камітэт дзяржкантролю падвёў вынікі праверкі спазнення чыноўнікаў на працу. Высветлілася, што больш за ўсё працоўную дысцыпліну парушаюць у адміністрацыях сталічных раёнаў.
Так, у Цэнтральным райвыканкаме спазніліся чатыры чыноўнікі, Фрунзенскім — тры, Кастрычніцкім, Савецкім і Ленінскім — па два.
Яшчэ два чалавекі не прыйшлі ў час на працу ў Міністэрстве замежных спраў і па адным у Міністэрстве архітэктуры і ўпраўленні “Цэнтркурорт” Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.
Гэта, лічаць у КДК, сведчыць аб недастаткова патрабавальным стаўленні кіраўнікоў да парушальнікаў.
Разам з тым у КДК адзначаюць і істотны прагрэс: усяго было выяўлена 17 спазніўшыхся з 32 правераных арганізацый, а падчас мінулай праверкі напрыканцы мінулага года працоўную дысцыпліну парушылі больш за 200 чыноўнікаў.