Частка старога Гродна не патрапіла на аукцыён, на яе не было попыту

Сёння на гродзенскім аўкцыёне прадалі адзін з піянерскіх лагераў за горадам, а частку старога гораду, што планавалася выставіць на таргі, нават туды не патрапіў. Пра таргі распавядае наш карэспандэнт Сяргей Апановіч: "Асноўнае змаганне разгарнулася за дзіцячы лагер імя Гагарына, што ва ўрочышчы Грандзічы. Ён быў прададзены на аўкцыёне, арганізаваным гарадзенскім гарвыканкамам, за 270 млн. рублёў. Новы ўласнік узяў на сябе абавязак захаваць на працягу 2 год профіль аб’екта: аздараўленне дзяцей у летні перыяд.

Меркавалася, што галоўным лотам, за які павінны змагацца пакупнікі, стане частка старога цэнтра гораду памерам ў поўгектары. Аднак з-за адсутнасці ахвотных гэты лот нават не выстаўляўся на аўкыён
".

Сяргей Апановіч, Еўрарадыё, Гродна