Чавес загадаў гуляць у футбол толькі ўдзень, каб эканоміць электрычнасць
Усе матчы чэмпіянату Венесуэлы па футболе будуць перанесеныя на дзённы час. Такое рашэнне прыняло футбольнае кіраўніцтва краіны, выконваючы загад прэзідэнта.
Уга Чавес заклікаў венесуэльцаў эканоміць электраэнергію, інфармуе Спорт-Экспресс. Адзначым, што цяпер у Баліварыянскай рэспубліцы засуха.
З-за гэтага ў дамбах знізіўся ўзровень вады да рэкордна нізкай адзнакі. Як вынік, у Венесуэле, якая на 75% атрымлівае энергію ад ГЭС, пачаліся перабоі з падачай электрычнасці.