Чэмпіянат Беларусі – 33-ы ў рэйтынгу наймацнейшых футбольных ліг свету
Чэмпіянат Беларусі па футболе размясціўся на 33 месцы ў рэйтынгу наймацнейшых нацыянальных чэмпіянатаў за 2010 год. Такія дадзеныя на сваім сайце апублікавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі.
Наша першынство апярэдзіла ў спісе чэмпіянаты Балгарыі (34), Харватыі (37), Сербіі (39), ЗША (42), Польшчы (45), Швецыі (46) і іншых. Сярод краін былога Савецкага Саюза беларускае першынство саступае толькі Украіне (10) і Расіі (14). Лепшая ж футбольная ліга ў Іспаніі. На другім месцы – Англія, на трэцім – Італія. У дзясятку лепшых таксама чэмпіянаты Бразіліі, Германіі, Францыі, Аргенціны, Партугаліі, Галандыі і Украіны.
Усяго ж у спіс трапіла 125 краін. Замыкае рэйтынг наймацнейшых футбольных чэмпіянатаў першынство Кыргызстана.