Чэргаў на беларуска-польскай мяжы практычна няма – Памежны камітэт
Сітуацыя на беларуска-польскай мяжы нармалізавалася.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў начальнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка:
“Рух ідзе. Чарга, наколькі я разумею, з боку Польшчы мае знешнія прызнакі таго, што яна разгружана. Службы працуюць, чэргаў фактычна няма. Ва ўсялякім выпадку мы не назіраем вялікай чаргі з таго боку, максімум паўкіламетра”.
У той жа час, адзначае Цішчанка, існуе нейкая няпэўнасць, бо акцыя польскіх мытнікаў можа распачацца зноў у любы момант:
“Афіцыйных дакументаў пра спыненне забастовачных акцый, пацверджання нейкага, напрыклад, заявы ўраду, мы не бачылі”.
Нагадаем, з 25 студзеня на беларуска-польскай мяжы з-за акцыі пратэсту польскіх мытнікаў, якія патрабавалі павышэння заробку, узніклі вялізныя чэргі фураў (пераважна з польскага боку). У сераду перамовы паміж польскім урадам і мытнікамі былі сарваныя. Аднак, нягледзячы на гэта, сітуацыя на мяжы яшчэ ўчора стала паляпшацца.