Чэргі на мяжы з Літвой і Ўкраінай выклікала павелічэнне транспартнай плыні
Транспартная і пасажырская плыні ў беларускіх пунктах пропуску на мяжы з Літвой і Ўкраінай 3 ліпеня на 12% пераўзышлі звычайны ўзровень. Гэтым Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі тлумачыць цяжкасці з пропускам транспарту на беларуска-літоўскай мяжы (у пукце пропуску "Каменны Лог") і беларуска-ўкраінскай мяжы ("Новая Гута"). Аднак транспартныя плыні ўдалося аператыўна пераарыентаваць на іншыя прапускныя пункты і праблема была знятая. Цяпер чэргаў на мяжы з Літвой і Ўкраінай няма, паведамляе БЕЛТА.