Чэшскі бізнэсмен, які часова жыў у Брэсце, насіў у кішэні патроны - МУС

Крымінальную справу распачала беларуская міліцыя супраць чэшскага бізнэсмена, які часова жыў у Брэсце і з'яўляўся супрацоўнікам адной з мясцовых камерцыйных фірмаў.

У яго пінжаку знайшлі жменю патронаў да пісталета "Парабелум". Праваахоўнікі хутка правялі экспертызу і сцвярджаюць, што патроны баявыя.

Замежніка пакуль не затрымлівалі. Дазвол на часовае пражыванне ў Беларусі ў чэха заканчваецца 30 чэрвеня, інфармуе "Інтэрфакс".