Чорныя скрыні з расійскага самалёта ў Беларусі расшыфроўваць не будуць
Чорныя скрыні расійскага самалёта Hawker, што разбіўся пад Мінскам 26 кастрычніка, у Беларусі расшыфроўваць не будуць, перадае БЕЛТА.
У Транспартнай пракуратуры распавялі, што прадстаўнікі кампаніі “С-Эйр” пацвердзілі, што знойдзеныя прылады сапраўды з'яўляюцца так званымі чорнымі скрынямі.
Расшыфраваць у Беларусі бартавыя самапісцы наўрад ці атрымаецца чыста па тэхнічных чынніках, бо ў нашым авіяпарку няма такіх самалётаў. Таму пытанне будзе вырашацца альбо з Расіяй, альбо з краінай-вытворцай, а гэта амерыкана-брытанская кампанія.
Нагадаем, расследаваннем прычын авіякатастрофы займаецца адмыслова створаная камісія. Яе ўзначальвае прадстаўнік Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэта СНД.