Чылійскіх шахцёраў могуць вызваліць з замураванай шахты ўжо 9 кастрычніка
Чыліскіх шахцёраў, замураваных пад 700-метровым слоем зямлі, ратавальнікі могуць узняць на паверхню ўжо ў суботу, 9 кастрычніка, паведамляе BBC. Засталося прабіць яшчэ 90 метраў скальнай пароды, каб утварыць ратавальную свідравіну. Ужо два месяца людзі знаходзяцца пад зямлёй у шахце Сан-Хасэ. Праз тры вузкія свідравіны ім падаюць ваду, харчы і медыкаменты. Жыхары Чылі ўжо зрабілі цярплівых гарнякоў нацыянальнымі героямі.