Чыноўніцу звольнілі з Міністэрства па падатках і зборах за выступы ў прэсе
Самую вядомую супрацоўніцу Міністэрства па падатках і зборах Беларусі Марыну Грыгарчук, вымусілі звольніцца з падатковых органаў. Цяпер былы начальнік аддзела вылічэння маёмасных падаткаў, дэкларавання прыбыткаў і маёмасці МПЗ часова беспрацоўная. Менавіта Марына Грыгарчук апошнія пяць гадоў выступала ў прэсе з каментарамі і тлумачэннямі ад імя падатковага міністэрства.
“Белорусский партизан” піша, што скандал адбыўся праз тое, што падатковікі паказалі ў сваіх дэкларацыях усе прыбыткі, у тым ліку і ганарары за апублікаваныя артыкулы, лекцыі і г.д. Заробкі падначаленых не спадабаліся міністру Ганне Дэйцы. Яна вырашыла, што супрацоўнікі МПЗ павінны адмовіцца ад ганарараў, а тлумачальную працу і семінары праводзіць бясплатна.
Марына Грыгарчук не падпарадкавалася гэтаму рашэнню – і страціла працу.
Дарэчы, Марына Алегаўна – не адзіны чалавек, каго вымусілі звольніцца з падатковага ведамства. Разам з ёй ад міністра па падатках і зборах сыйшлі яшчэ некалькі начальнікаў і намеснікаў начальнікаў ключавых упраўленняў і аддзелаў.