Чыноўнікі пасялілі разведзеных з новымі партнёрамі ў аднапакаёўку
У Брэсце разведзеных сужэнцаў пасялілі разам з новымі партнёрамі ў аднапакаёўку.
Сужэнцы Шыбаевы, жыхары Брэста, развяліся 15 гадоў таму. Жылі ў камунальным доме №1 па завулку Мінскаму. Пасля разводу маці і сыну прадаставілі вольную на той час кватэру ў тым жа доме, а бацька застаўся на ранейшым месцы і стварыў новую сям’ю.
Натуральна, былі раздзеленыя ліцавыя рахункі Шыбаевых, але прапіску маці і сына пакінулі без зменаў. За гэты час дом прыйшоў у аварыйны стан і падлягае зносу. Шыбаевым з прадстаўлення Брэсцкага гарвыканкама вылучылі… аднапакаёвую кватэру ў якасці сацыяльнага жылля. Суд першай інстанцыі і абласны суд таксама прынялі бок гарвыканкама.
Начальнік юрыдычнага аддзела гарвыканкама Андрэй Філановіч адмовіўся ад каментару, спаслаўшыся на артыкул 22 Закона аб дзяржаўнай службе (прадастаўленне інфармацыі толькі з дазволу непасрэднага начальніка).
Невядома, хто з адказных асобаў дазволіў маці і сыну Шыбаевым займаць кватэру без прапіскі ў горадзе з вострым недахопам жылля і як цяпер дзвюм чужым сем’ям дзяліць сацыяльную аднапакаёўку.