Ці будуць міліцыянты вяртаць няісную газету? (фота)

Пры ператрусе ў офісе брэсцкай філіі прафсаюзу РЭП 18 траўня міліцыянты забралі прафсаюзны бюлетэнь “Заводская проходная”. Але ў пратаколе чамусьці пазначылі, што сканфіскавалі “200 улётак “Заводская правда”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшыня прадстаўніцтва прафсаюза РЭП Зінаіда Міхнюк. Паколькі бюлетэнь выдаецца на законных падставах, яго давядзецца вяртаць. “Але як атрымаць назад “Заводскую правду”?” – пераймаецца спадарыня Міхнюк.