Ці чакаць сустрэчы Ціханоўскай з Зяленскім і Янкі — стрым з Кавалеўскім
Валерый Кавалеўскі / Еўрарадыё
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Валерый Кавалеўскі не з першай спробы, але ж трапіў ва Украіну і даехаў да Кіева. Там у яго быў шэраг сустрэч і нават прэс-канферэнцыя ў памяшканні дзяржаўнага інфармагенцтва “Укрінфарм”. Што асобныя эксперты лічаць пэўным прарывам у адносінах з афіцыйным Кіевам.
Ці можна гаварыць, што ў Кавалеўскага атрымалася прарваць блакаду і дагрукацца да “афіцыйнага Кіева”? Чым скончыўся візіт у Кіеў і ці ёсць чым пахваліцца? Чаму ў Кабінета не атрымліваецца наладзіць кантакты з беларускімі добраахвотнікамі і ці мае Офіс магчымасць набываць на Захадзе зброю? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, прадстаўнік па замежных справах Валерый Кавалеўскі.