Ці заменяць беларускія склады Чаркізаўскі рынак?
Пасля закрыцця Чаркізаўскага рынку ў Маскве беларускім прадпрымальнікам няма дзе купляць… беларускія тавары на продаж Зінаіда Сысоева гандлюе таварамі для жанчын у мінскім мікрараёне Серабранка. Раней яна закуплялася на Чаркізаўскім рынку.
Зінаіда Сысоева: “Тавар шукаць складана. І паездкі складаныя. Таму што людзі прыязджаюць на адно месца, а потым бегаюць па Маскве і шукаюць, дзе ёсць іх тавар. І знайсці свой тавар таксама не атрымліваецца хутка. Вось, да прыкладу, нашыя хлопцы ездзяць: едуць у Любліна, а адтуль сядаюць у метро і едуць на Лужнікі…”
Пасля закрыцця Чаркізаў Зінаіда была вымушаная пераарыентавацца на аптовыя рынкі ў Гродне. Адсюль у мінскую Серабранку едуць тавары, прывезеныя з Польшчы ці оптам, ці ў звычайных турыстычных аўтобусах.
Цікава, што калі прадпрымальніца паспрабавала закупляць беларускія тавары на продаж дома, выявілася, што ў Маскве гэта зрабіць прасцей!
Зінаіда Сысоева: “Тавары, якія даводзілася бачыць на Чаркізаўскім, нашыя беларускія. Гэта, відаць, гэтыя арабы закуплялі ў Беларусі. І калі я захачу купіць на фабрыцы што-небудзь добрае, мне ж ніхто не прадае. Я ж ужо спрабавала!”.
Прадпрымальнікі, якія везлі з Чаркізаўскага рынку тавар буйнымі партыямі, па-ранейшаму ездзяць у Расію. Змянілася месца набыцця прадукцыі, але сувязі і партнёры засталіся. Юры, прадпрымальнік з Гродна, вазіў з Чаркізаў абутак.
Юры: “Там мы распаўсюдзіліся па іншых рынках. Ну, вядома ж, крыху нязручна, у каго там напрацаваныя сувязі. Ну як, усё было ў адным месцы — зараз у двух-трох месцах”.
Яшчэ адзін гродзенскі гандляр Саша падтрымлівае свайго калегу:
“Масква — гэта ж мурашнік велізарны. Няма Чаркізаўскага — ёсць Лужнікі, Індустрыйны… Папросту пераехалі з Чаркізаўскага на іншыя рынкі. Літаральна, можа, першыя месяц-паўтара было трошкі шухеру. А зараз знайшліся, разыйшліся. Тавару хапае. Усе вязуць ужо, ніхто не сумуе”.
Хто ж сапраўды ўсцешыўся закрыццю Чаркізаўскага рынку, дык гэта прадстаўнікі айчыннай вытворчасці і падаткавікі. Яны спадзяюцца, што прыватныя гандляры, нарэшце, звернуць увагу і на беларускія тавары. А таксама пералічаць больш падаткаў з “легальнага” тавару ў дзяржаўную скарбонку.
Старшыня Камітэта па прадпрымальніцтве ў Мінску Аляксандр Каліноўскі кажа, што Беларусь засталася без "чорнага" імпарту — і гэта добра:
Аляксандр Каліноўскі: “Дзякуй Богу, што расіяне ў сябе парадак наводзяць! Гэтую ўсю кантрабанду, кантрафакты — усё гэта ж да нас потым лезе і душыць нашую лёгкую прамысловасць. Калі там “кантрабасу” на мільярды долараў, дык ён і сюды трапляе. Уздыхнем хоць ад гэтага “чорнага” імпарту”.
Фота: www.gzt.ru