Цімох Дранчук пад аховай міліцыянта шпіталізаваны ў бальніцу

У актывіста зарэгістраванага ў Літве руху "Маладая Беларусь" Цімафея Дранчука падчас знаходжання ва УУС Першамайскага раёна здарыўся гіпертанічны крыз. Нагадаем, ён быў затрыманы сёння ў Мінску.
Як паведамляе БелаПАН, пад аховай міліцыянта Дранчук быў шпіталізаваны ў 3-ю гарадскую бальніцу. Затрыманы з ім актывіст Антон Русін дагэтуль знаходзіцца ў пастарунку.