ЦВК Казахстана зарэгістраваў другога кандыдата для ўдзелу ў выбарах

Цэнтравыбаркам Казахстана ў суботу зарэгістраваў другога кандыдата для ўдзелу ў датэрміновых прэзідэнцкіх выбарах, што павінны адбыцца 3 красавіка. Жамбыл Ахметбекаў сабраў у сваю падтрымку болей як 700 тысяч подпісаў.

Першым зарэгістраваным кандыдатам стаў цяперашні прэзідэнт краіны Нурсултан Назарбаеў, які знаходзіцца ва ўладзе ўжо 20 гадоў, паведамляе Радыё Свабода.