Цягнік з Брэста будзе курсаваць не ў Свярдлоўск, а ў Екацярынбург

Цягнік Брэст — Свярдлоўск знікае з раскладу, замест яго адправіцца фірменны цягнік Брэст — Екацерынбург. Пра гэта сказалі ў даведачнай службе Брэсцкага вакзала"Ёсць цягнік Брэст — Екацерынбург. Свярдлоўск перайменавалі. Як быў Ленінград, стаў Пецярбург. Быў Свярдлоўск, стаў Екацерынбург. З новага раскладу ў нас гэта, з 29 траўня".

Нагадаем, што ў постсавецкай Расіі горад Свярдлоўск, названы ў гонар дзеяча бальшавіцкай партыі, быў перайменаваны яшчэ ў 1991 годзе, але станцыя да сёлетняй вясны называлася Свярдлоўск. Зусім як станцыя “плошча Леніна” у мінскім метро, у той час як пасажыры выходзяць з падземкі на плошчу Незалежнасці.